Абстрактны хіп-хоп і надрыўны панк-рок. 5 трэкаў, напісаных на словы Уладзіміра Караткевіча

Чулі як гучыць верш Караткевіча ў абстрактнай хіп-хоп апрацоўцы? А як выглядае панк-рок на словы беларускага класіка? Cабралі 5 эксперыментальных і незвычайных трэкаў, напісаных на вершы вялікага Уладзіміра Сямёнавіча.

Антось Звычайны “Быў. Ёсць. Буду”

Адзін з самых знакамітых вершаў беларускага класіка ў хіп-хоп апрацоўцы. Змрочнае і экзістанцыйнае прачытанне культавага твору.

Песня з апошняга альбому “Люстэрка” легендарнага беларускага гурта. У ім ёсць ажно два трэкі на словы Уладзіміра Караткевіча. Непасрэдна “Жаўранак” і “Падмогі”, напісаныя беларускім класікам у 60-х гадах.

Dzieciuki “Ладдзя Роспачы”

Вольнае прачытанне гарадзенскіх фольк-панкаў знакамітай навелы Караткевіча “Ладдзя Роспачы”. Асаблівую ўвагу зрабіце на кліп, ён выпаўнены ў стылістыцы South Park.

Нейрадзюбель “Папараць-кветка”

Як не згадаць легендарных беларускіх панкаў. Дзякуючы Караткевічу Аляксандр Кулінковіч пачаў пісаць песні па-беларуску. І “Папараць-кветка” з альбому “На Марс!” гучыць бадзёра і з сапраўдным фірмовым надрывам.

Sciana “Павешаным у 1863”

У 2002 годзе берасцейцы пераасэнсавалі верш беларускага класіка, прысвечаны паўстанню 1863-1864 гадоў. Атрымаўся пранізлівы твор пра няпростую старонку ў беларускай гісторыі.