Медавуха і піва без алкаголю. 4 альтэрнатыўных напоі на лета
Ведаеце, што беларусы выпіваюць яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага? Нашы продкі прапускалі па куфлі медавухі ці халоднага піва пасля працоўных палявых дзён. Калі вы не можаце дазволіць сабе падобны бізнэс-ланч на працы, трымайце 4 рэцэпты летніх напояў, якія перанясуць вас у часы статутаў, рэфармацыі і друкарства.
Мядовая кава
Альтэрнатыўны варыянт медавухі і піву — напоям, якія трымалі лідарскія пазіцыі ў беларусаў ажно да XVIII стагоддзя. Віно і гарэлку на нашы землі завезлі куды пазней.
Што рабіць?
Зварыце 100 г чорнай кавы у турцы, змяшайце яе да густой плеўкі і, пакуль кава не астыла, дадайце 4 гарбатныя лыжкі мёда
Гэта моцны напой для сапраўдных кар’ерыстаў, але калі вам раптам захочацца больш яркага смаку, дазвольце сабе крыху больш, чым нашыя продкі – дадайце дробку куркумы або гваздзікі
Даць астыць і падаваць у кававых кубачках з кавалачкам лёду
Сыта
Ведаеце, што гэта такое? Яшчэ адзін напой, які вядомы з сярэднявечча. Ідэальны варыянт, каб запіць смачны і насычаны абед. Па сваім складзе СЫТА звалі звычайны мядовы ўзвар, разведзены вадой. Але…
Што рабіць?
Закіпяціць і крыху астудзіць паўлітра вады
Пасля лёгкага астывання растварыць у ёй 200 грам мёду і дабавіць прыправы па гусце (калі знойдзеце – 5-10 г сухога хмеля)
Давесці склад да кіпення і трымаць на павольным агні яшчэ 2-3 гадзіны
Адвар працадзіць і астудзіць, напой падаецца халодным
Настойка (тонік на мёдзе)
У нашай падборцы проста нейкае свята мёду. Настойка – гэта каралева ўсіх “бараў” любой вёскі. Спрабавалі калі-небудзь прыгатаваць сапраўдную беларускую настойку, але без алкаголю? Мы ведаем як.
Што рабіць?
Выціснуты сок чорнай парэчкі мяшаем з мінеральнай вадой з газам (або тонікам). Дадаем пару грам цытрынавай кіслаты і, вядома, мёда Усе добра мяшаць на працягу 5-7 хвілін
Гатова! Падаецца з лёдам
Інстаграмнае піва
Ну і як жа без сучаснасці. Давайце зробім піва, якое будзе зусім не падобнае на піва, але атрымаем вельмі круты напой
Што рабіць?
Варым эспрэса! Лепш ў маленькім аб’ёме, на адну-дзве шклянкі. У свежую каву адразу дадаем эспрэса-тонік (Schweppes Tonic) апельсінавы сок і дольку цытрыны.
Не мяшаем — адразу бярыце шклянку ў свае рукі і выпівайце на працягу 2 хвілін. Не забудзьцеся пра лёд, заплюшчыце вочы і ўявіце гэты хмельна-апельсінавы смак.