5 беларускіх загадах, якія няпроста разгадаць

Стаміліся ад анатыпных загадак і лінейных рэбусаў? Мы падрыхтавалі для вас 5 сапраўдных галаваломак, якія проста так не разблытаць. Глядзіце самі!

Загадка 1. Быццам бы пра рэлігію, але зусім не

У адном месце крыжоў дзвесце
Не спяшайцеся глядзець адказ. Падумайце, пра якія крыжы ідзе гаворка. Адразу скажам: гэта не могілкі

Адказ (націсніце)

Загадка 2. Нешта пра цяпло, але не пра лета

Сонца гарачае, у сярэдзіне жывіца, хто не адгадае, не будзе жаніцца.
Жорсткая загадка, якая (спадзяемся) не паўплывае на ваш існуючы ці будучы шлюб. Добра падумайце перад тым, як пераходзіць да адказу.

Адказ

Загадка 3. Нешта пра галаўны ўбор

Пад адным капялюшыкам чатыры панічы стаяць.
Можа падасца, што загадка мае геапалітычны падтэкст, але ўсё куды больш празаічна. Паверце, адказ будзе просты, лагічны і нечаканы.

Адказ

Загадка 4. Сатанінская

К сатане ходзіць да не сватае.
Не, гэта не бог, адразу скажам. Як і ў першым выпадку, гэтая шарада не мае ніякага дачынення да рэлігіі.

Адказ

Загадка 5. Жывёльная

Адну казу маю і тую штодзень падымаю.
Штосьці на мове мацоўні, праўда? Але памятайце, што нашы продкі не ведалі фітнэс-трэнераў, нутрыцыёлагаў, астролагаў і таролагаў. Ад гэтага і адштурхоўвайцеся.

Адказ