Першы беларускі жах і сусветна вядомая стужка. 7 найлепшых фільмаў ад “Беларусьфільма”

Ведалі, што ў “Беларусьфільма” ёсць вельмі крутыя фільмы? Гучыць як фантастыка, але мы падабралі 7 круцецкіх стужак ад нацыянальнай кінастудыі. І так, не ўсе яны пра вайну. Спойлер: толькі адна.

“Иди и смотри”, 1985 год

Культавая кінастужка Элема Клімава, якая паўплывала на творчасць Стывена Спілберга і Квенціна Таранціна. Сцэнарый да стужкі напісаў знакаміты беларуські пісьменнік — Алесь Адамовіч.

Фільм распавядае гісторыю проста вясковага хлопчыка Флёры, які нягледзячы на пратэсты маці сыходзіць у партызанскі атрад. Пабачыўшы жахі нацысцкай карнай акцыі, падлетак з жыццярадаснага хлопчыка пераўтвараецца ў сівога старога.

“Масакра”, 2010

Першы беларускі фільм жахаў, не лічачы “Шляхціца Завальню”, канешне. Дзеяні стужкі адбываюцца пасля жорсткага падаўлення паўстання Кастуся Каліноўскага. За аснову сцэнарыя аўтары ўзялі навелу Праспера Мэрымэ “Локіс”, а большую частку фільма здымалі ў палацава-паркавым комплексе Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку. 

“Восточный коридор”, 1966

Кінапрытча Валянціна Голубева пра беларускіх падпольшчыкаў падчас Другой сусветнай вайны. Фільм абвінавацілі ў “меладраматызме”, “сімвалізме”, “натуралізацыі”, яго падверглі цэнзуры і на два гады паклалі на паліцу. Выйшаў у абмежаваным пракаце ў 1968 годзе і амаль адразу быў зняты з паказу.

“Я родом из детства”, 1966

Тонкая лірычная камедыя Віктара Турава пра дзяцінства і ваенны час. На момант здымкаў фільма рэжысёру і аўтару сцэнарыя не было і 30 гадоў. Сама стужка распавядае пра двух сяброў Ігара і Жэньку, якія чакаюць сваіх блізкіх, што змагаюцца за радзіму.

“Венок сонетов”, 1977

Драма Валерыя Рубінчыка пра двух хлопцаў, якія збягаюць з вучылішча і прабіраюцца на фронт. На вакзале хлопцы губляюцца і хутка аднаму з іх прыйдзецца прыняць свой першы бой.

“Письма к живым”, 1964

Ваенная драма Валянціна Голубева, знятая па матэрыялах лістоў Веры Харужай. Адну з роляў сыграла Стэфанія Станюта — народная артыстка СССР.

“Альпійская балада”, 1965

Кінастужка Барыса Сцяпанава, знятая па культавай аповесці Васіля Быкава. Фільм распавядае пра тры дні беларуса Івана і італьянкі Джуліі, якія збеглі з палону.