Ваўкалакі

Глядзіце фільмы пра пярэватняў? Даведаемся пра гэтага містычнага персанажа больш

А памятаеце, чаму яна гэта зрабіла? Яе не запрасілі на свята Народзінаў, хаця яна была сястрой караля…

У беларускім фальклоры таксама ёсць заклен, які мог накласці пакрыўджаны сваяк: ён мош ператварыць гасцей у… ваўкоў!

Як гэта можна былт зрабіць?

  • накінуць на ахвяру аброць, хамут ці пояс 📿
  • даць з’есці зачараваную ежу (памятаеце яблычак у Беласнежкі 🍎— таксама папулярны матыў)
  • падкінуць загавораную рэч 🧹
  • ударыць загаворанай палкай 🪵

А вось і рэальныя фальклорныя запісы з беларускай тэрыторыі

“Як свадьба едзет, а его, коўдуда, не позвалі на свадьбу, так делает, шобы свадьба перэвернулась [ператварылася ў ваўкоў]

п. Мухавец, Маларыцкі р-н

А не расказвалі, што яны там елі, у лесе гэтым?

— Ягады… ну і яшчэ нешта.

Дзе парасё якое… Сам расказываў потым, што як быў ваўком, цяжка яму было.

Есці ж нада: авечку ці свінню ўловіць, а есці ня можа, пока якое цяплішча ня знойдзе і не перацягне гэтае мяса праз яго тры разы”

(в. Істопкі, Быхаўскі р-н)