Нататкі з фронта і штодзённыя запісы крутога паэта. 5 дзённікаў, якія захочацца прачытаць
Беларускія літаратары і мастакі не толькі стваралі пранікнёныя творы, але і пісалі дзённікі, дзе занатоўвалі свае назіранні і адчуванні. Сабралі для вас 5 твораў, якія дазволяць больш глыбока зразумець беларускі творцаў.
Фердынанд Рушчыц “Да Вільні”
Дзённікавыя запісы беларускага жывапісца, графіка, сцэнографа і педагога. Нарадзіўся ў фальварку Багданава Ашмянскага павета, дзе стварыў свае асноўныя жывапісныя творы. У дзённіку мастак дзеліцца сваімі назіраннямі і распавядае пра сваё жыццё.
Рыгор Барадулін “Дзённікі і запісы”
Дзённікі беларускага паэта — невычарпальны скарб для вывучэння таленту. Тут і трапныя назіранні, і чарнавікі вершаў і падтруньванні над Фамой (Уладзімірам Караткевічам). Самыя сакавітыя запісы паэта мы збіраем у тэлеграм-канале “Барадулін на кожны дзень”.
Вядомы беларускі пісьменнік у гэтай кнізе прыводзіць мноства трагічных эпізодаў з цяжкага перабудовачнага жыцця дзяцей Беларусі. “П’яныя і сытыя бацькі-эгаісты, чые дзеці пакутуюць у дзетдамах, прачніцеся! Уладаўцы, не забудзьце просьбы дзетвары, асабліва сіроцкай” — такі вось матыў кніжкі.
Іван Шамякін “Роздум на апошнім перагоне”
Кніга дзённікаў-успамінаў беларускага класіка. Тут не толькі бытавыя і штодзённыя запісы. У кнізе можна знайсці расказ пра сваё дзяцінства, родных, людзей, з якімі пісьменнік разам ваяваў. А галоўнае — успаміны пра літаратурных настаўнікаў, сяброў, паплечнікаў — пра Коласа, Лынькова, Броўку, Макаёнка, Мележа і г.д.
Аляксей Карпюк “Франтавы дзённік”
Дзённікавыя запісы з цэнтру баявых падзей. Вось што піша пра гэта сам аўтар: “Восенню 1944 года пасля партызан трапіў я на фронт і працягваў весці дзённік (бо ў гэтым адчуў ужо смак!). На гэты раз пасля першага і другога ранення (з інтэрвалам у два месяцы) у вайсковых шпіталях я меў шмат часу і нататкі дапаўняў з памяці, ды і канспірацыя ўжо была непатрэбная, таму атрымаліся яны больш значныя”.