Алесь Разанаў – паэт, бунтар, наватар
5 снежня 76 гадоў магло б споўніцца Алесю Разанаву — паэту-майстру сусветнага ўзроўню, аднаму з самых таленавітых беларускіх пісьменнікаў XX стагоддзя. Расказваем👇
Алесь Разанаў — беларускі паэт з Берасцейшчыны, адзін з самых таленавітых пісьменнікаў XX стагоддзя. У 1969 годзе Разанава адлічылі з БДУ за падпісанне ліста ў кампартыю за аднаўленне выкладання ва ўніверсітэце на беларускай мове.
За Разанава ўпісаліся Максім Танк і Уладзімір Калеснік. Пры іх спрыянні паэт скончыў берасцейскі педінстытут. Працаваў настаўнікам у школе, затым у рэдакцыях літаратурных выданняў.
Доктар філалагічных навук Ганна Кісліцына лічыць Алеся “самым велічным праектам беларускай культуры:
“Праект не ў сучасным значэнні гэтага слова, якое стала атаясамлівацца з фінансамі, а ў першасным. Я ўжо не раз казала, што гэтае слова перакладаецца як «кіданне наперад». Дык вось мне здаецца, што Разанаў — ён таксама закінуты наперадзе свайго часу, і тыя, што жывуць цяпер, не зусім разумеюць веліч чалавека, які знаходзіцца побач з імі”.А вось што пра Разанава казаў пісьменнік Альгерд Бахарэвіч:
“Алесь Разанаў – адзіны пісьменнік, які варты Нобелеўскай прэміі. Вядома, што ёсць і іншыя аўтары, але яны яшчэ ўзростам і сваімі заслугамі не дацягваюць да гэтай узнагароды. Разанаў – гэта інтэлектуальная і літаратурная постаць сусветнага ўзроўня, якая шмат зрабіла для беларускай культуры. Яго творы перакладзены на сусветныя мовы, і калі б нешта трошачкі за мяжой зрабілася інакш, каб у яго было больш сяброў у краінах свету, то, магчыма, мы б мелі зусім іншага Нобелеўскага лаўрэата”.Аўтары праекту wir.by стварылі адмысловы тэлеграм-канал Razanau, дзе кожны дзень публікуюцца тэксты паэта. Раім падпісацца.