Анатоль Сыс — рок-зорка беларускай паэзіі

27 кастрычніка Анатолю споўнілася б 64 гады. Нарадзіўся ў невялікай вёсцы Гарошкаў у Гомельскай вобласці, пра якую жартаваў, што яна — сталіца краіны.

Сыс стаяў на чале незалежнасці Беларусі, ладзіў акцыі і мітынгі. У 1987 годзе разам з Адамам Глобусам і іншымі літаратарамі стварыў таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя».

Выступаў на «Басовішчы», забараніў перакладаць свае вершы на рускую мову да часу, пакуль беларуская мова не стане раўнапраўнай сярод усіх моваў СССР. Вельмі моцна любіў Беларусь!

Памёр Анатоль Сыс ад сардэчнага прыступу ў сваёй мінскай кватэры ў 2005 годзе. Паэту было ўсяго 45 гадоў.