Берасцейцы запусцілі круты анімацыйны серыял пра свой горад. Да прагляду даступныя 2 серыі
Каманда visitbrest запусціла анімацыйны серыял пра гісторыю Берасця. Да прагляду даступныя ўжо дзве серыі ў агучцы Святланы Бень — спявачкі і былой вакалісткі гурта “Серебряная свадьба”.
Так, а можна падрабязней што за праект?
Канешне. Над праектам працавала каманда visitbrest. Гэта рабяты з розным бэкграўндам і досведам, аб’яднаныя безумоўным каханнем да свайго горада. У камандзе ёсць гісторыкі, краязнаўцы, культурніцкія менеджеры і г.д.
Напрыклад, над стварэннем ролікаў працавала 10 чалавек. Гэта сцэнарысты, рэжысёр, навуковыя кансультанты, мастакі, музыканты і агучка.
Першы ролік прысвечаны ўзнікненню Берасця: міфы, легенды і версіі адкуль пайшла назва горада. Другая серыя распавядае пра сярэднявечнае Берасце. Як горад развіваўся, чым займаўся і як багацеў.
Ролікі пададзены простай мовай, без сухога акадэмізму падручнікаў па гісторыі Беларусі. Каб не прапускаць новыя крутыя праекты рабят, раім падпісацца на сацсеткі visitbrest: