Ведалі, што ў бел літаратуры таксама ёсць казка, падобная да “Чырвонага капялюша?”

І яна вельмі жудасная. Запісаў яе Ян Чачот, які зрабіў некалькі канспектаў беларуска-польскіх казак прыкладна ў 1839 годзе. Чытайце:

Быў дзед з бабаю, была ў ніх дачка, да абодва памерлі. Дачка пашла на могілкі, плакала і казала: “Татулько”…

Наплакалася, да і пашла дадому. Назаўтра зноў прыйшла і плача

А ў зямлі адказваюць: “Я з табой буду ноч начаваць”

Прыйшла ў хату, зажгла лучыну, а ён сядзіць на лаве — дзед стары.

Яна ў яго пытае: «Чаму ў цябе, дзедку, галоўка сіненькая?»

А ён адказвае: «Сто гадоў у гробе ляжу, і яшчэ буду ляжаць сто»

“Чаму ў цябе, дзедку, косы сіненькія?”

“Сто гадоў у гробе ляжу, і яшчэ буду ляжаць сто”

“А чаму вочкі сіненькія?”

А ён адказвае…

«Сто гадоў у гробе ляжу, і яшчэ буду ляжаць сто”

Носік

Зубкі

Губкі

Ручкі

На ручках пальчікі

Ножкі

На ножках пальчікі

Яна паціху так казала, каб хутчэй певень заспяваў, а ён усё злей адказваў, каб з’есці ды і ўцячы