Працавалі на вінаградніках і цукровых заводах. Як беларусы эмігравалі 100 гадоў таму
Ведалі, што сто гадоў таму беларусы масава эмігрыравалі ў ЗША, Лацінскую Амерыку і Еўропу? Як і зараз, яны сутыкаліся з дыскрымінацыяй, прадавалі апошняе на радзіме і расчароўваліся. Расказваем, як куды і чаму ехалі беларусы ў міжваенны перыяд. У трох частках расказваем, як куды і чаму ехалі беларусы ў міжваенны перыяд. У другой — пра несалодкае жыццё беларускіх эмігрантаў у Францыі.
Працавалі шахцёрамі і адчувалі рабамі ў Францыі
Масава ехалі беларусы і ў Францыю. Па прыблізных падліках, у міжваенны час туды выехала каля 20 тысяч чалавек. У Францыю беларусаў актыўна вербавалі агенты ў Заходняй Беларусі. Адбор быў жорсткі: шукалі здаровых мужчын ва ўзросце ад 21 да 40 гадоў, незамужніх маладых жанчын ці сем’і для работы ў сельскай гаспадарцы.
Такі жорсткі адбор стаў прычынай распрацоўкі схемы афер з фальшывымі запрашэннямі і кантрактамі (тут адбываюцца флэшбэкі, праўда?).
Лёс беларусаў у Францыі не быў салодкім. Глядзіце самі. Працавалі беларусы на вінаградніках, ці цукровых заводах. Эмігранты, якія працавалі ў сельскай гаспадарцы атрымоўвалі заробкі у 2-3 разы меньшыя, чым прамысловыя рабочыя. Больш таго, беларусаў прымушалі падпісваць кантракт, які звычайна ставіў іх у няроўныя ўмовы з французамі. Заробак беларуса па такому кантракту быў ніжэй на 30-40% за заробак француза.
Здаецца, у чым праблема: вазьмі да перайдзі ў прамысловасць. А вось і не: 30 лістапада 1926 года франузскае МУС выдала дэкрэт, які забараняў іншаземцам мяняць месца працы з сельскай гаспадаркі на прамысловасць. Усё, каб не дапусціць рост сацыяльнага напружвання ў грамадстве.
Пэўная частка беларусаў усё ж працавала ў прамысловасці. Мужыкі працавалі шахцёрамі, чорнарабочымі на металургічных заводах, на прадпрыемствах па здабыванні жалезнай руды. Жанчыны атрымоўвалі працу абслуговага персаналу ў прыватных маёнтках ці гатэлях.
З легалізацыяй у Францыі таксама былі свае складанасці. Мала таго, што быў патрэбны працоўны кантракт, так яшчэ і працоўная ідэнтыфікацыйная карта павінна быць. Аформіць яе тады было, прыкладна як зараз карту побыту ў Польшчу — складана і выдавалася яна ня больш, як на два гады.
“Дык вось, што піша мне знаёмы з Францыі: На эмігрантаў у Францыі глядзяць бадай што, як на рабоў, і надта ня любяць, калі хто-небудзь з гэтых “рабоў” ведае французскую мову. Кожны павінен падпісаць кантракт ці ўмову і да вызначанага часу жыве ў лагеры без права выхаду. Плата значна меншая, чым нават можна было спадзявацца”, пісала заходнебеларуская газета “Сын Беларуса”.