Беларускі паэт перажыў два арышты і напісаў вельмі складаны верш на беларускай мове

У беларускай літаратуры існуе верш, у якім наўмысна не ўжыта ніводнае слова, якое было б сугучным з рускай мовай. І гэта верш “Ветразь” Сяргея Грахоўскага. Распавядаем пра паэта, які нарадзіўся ў красамоўнай вёсцы, прайшоў лагеры і напісаў больш за 60 кніг.

Так-так, цікава. Распавядайце

Сяргей Грахоўскі нарадзіўся 25 верасня 1913 года ў вёсцы Нобель. Тады гэта быў Пінскі павет, зараз — Ровенская вобласць Украіны.

Жыццё паэта нельга назваць простым. У 1936 годзе яго арыштаваў НКВД як “члена контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць”. У выніку Грахоўскаму прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі.

Пасля вызвалення ў 1946 годзе выкладаў рускую мову і літаратуру ў адной са школ Слуцкага раёна. Але праз тры гады яго зноў арыштавалі і саслалі працаваць настаўнікам у Новасібірскую вобласць.

За сваё жыццё паэт выдаў больш 20 зборнікаў паэзіі, перакладаў Жуля Верна, Аляксандра Блока і іншых літаратараў на беларускую мову. І, канешне, напісаў верш, які стаў культавым дзякуючы сваёй лексічнай канструкцыі.

Пачакайце. Гэта праўда, што ніводнага сугучнага слова з расейскай мовай няма ў вершы?

Так. “Ветразь” — моўны рэбус, які проста так не разгадаць. Гэты верш — добры экзамен на веданне беларускай мовы. Глядзіце самі:

У выpai вeтpaзь знiкae

Зa xвaляй, нiбы нa cпaчын,

І змopa ягo нe злякae,

Нe cпынiць тyгoй дaлячынь.

 

У змpoкy зixoткaя здpaдa

Зaвaбiць xлycнёй y вipы,

Нa зoлкy cкaнae пpынaдa

І квoлы пpaмeнь нa жвipы.

 

Рaптoўнa згaдaныя мpoi

У кapyнкax пяшчoтнaй тyгi

Пaвoльнa знiкaюць, як cтpoi,

У бязвaжкacцi квoлaй cмyги.

 

Знiкae ўcxвaлёвaны вeтpaзь:

З кyнeгaю пiльнa caчy,

Як вoдap aздoбiў пaвeтpa,

І ў бeздaнi знiчкi лiчy.