У чым хадзілі селебрыці зімой? 10 лукаў крутых беларусаў

Пранікнёная паэтка, крутая гімнастка, пісьменнік-бунтар і беларускі касманаўт. Усіх гэтых розных людзей аб’ядноўвае адно: крутое адчуванне стылю. Сабралі для вас 10 лукаў беларускіх селебрэці, якія могуць стаць сапраўдным трэндам гэтай зімой.

Стэфанія Станюта

Стэфанія Станюта — народная артыстка СССР, якая пабачыла пры жыцці Мікалая II на сустрэчы з беларусамі. Працавала ў тэатры імя Янкі Купалы з самага яго пачатку. За сваю кар’еру зграла каля 200 роляў.

Вера Харужая

Рэвалюцыянерка і адна з арганізатарак камуністычнага падполля ў Віцебску падчас Другой сусветнай вайны. У 1920 годзе ўступіла ў камсамол і адправілася змагацца з войскамі Булак-Булаховіча. 13 лістапада 1942 года Харужую арыштавалі на явачнай кватэры. Партызанку катавалі, а пасля казнілі.

Святлана Алексіевіч

Беларуская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры і проста таленавітая жанчына. Алексіевіч вядомая, у першую чаргу, сваёй дакументальнай прозай, якая фіксуе час. Менавіта яна напісала такія творы як “Чарнобыльская малітва” і “У вайны не жаночы твар”.

Яўгенія Янішчыц

Таленавітая беларуская паэтка з Берасцейшчыны. Нарадзілася ў сялянскай сям’і, скончыла філфак БДУ і ўдзельнічала ў працы XXXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у 1981 годзе. Імем Яўгеніі Янішчыц названа школа ў вёсцы Парэчча ў Пінскім раёне.

Вольга Корбут

Беларуская гімнастка, якая нарадзілася ў Гродна і жыве ў ЗША. У 1976 годзе Корбут увайшла ў склад зборнай СССР на Алімпійскіх гульнях у Манрэале і выйграла разам з камнадай золата. Была пабраная шлюбам з салістам “Песняроў” Леанідам Барткевічам.

Уладзімір Караткевіч

Легендарны беларускі пісьменнік, пра якога чуў хоць нешта літаральна кожны беларус. Караткевіч аўтар такіх крутых раманаў як “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і г.д. А яшчэ Караткевіч вельмі любіў жывёл і першым з беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

Пётр Клімук

Беларускі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза і ўраджэнец Берасцейшчыны. У аграгарадку Тамашоўка працуе музей касманаўтыкі, адзін з залаў якога прысвечаны Клімуку. У Берасці на бульвары Касманаўтаў ёсць помнік беларусу.

Уладзімір Мулявін

Голас і твар легендарных “Песняроў”, якія сваімі песнямі скарылі не толькі ўвесь Савецкі Саюз, але і ЗША. Мулявін — проста найцудоўнеўны прыклад таго, як будучы расейцам можна стаць сапраўдным беларусам, які ведае сваю мову, гісторыю і адчувае краіну як ніхто іншы.

Марш Шагал

Бадай ці не самы знакаміты беларускі мастак. Нарадзіўся на Віцебшчыне, жыў у Пецярбурзе і Парыжы. У 1964 годзе па заказе прэзідэнта Францыі Шарля дэ Голя распісаў плафон парыжскай Гранд Опера, у 1966 годзе стварыў для Метраполітан-опера ў Нью-Йорку два пано.

Рыгор Барадулін

Культавы паэт з Вушаччыны, які словам вельмі тонка адчуваў Беларусь. Сябраваў з Караткевічам, перакладаў Ясеніна і адмовіўся ўступаць у піянеры. Бунтар, рамантык і жартаўнік.