Ваўкалакі
Глядзіце фільмы пра пярэватняў? Даведаемся пра гэтага містычнага персанажа больш
А памятаеце, чаму яна гэта зрабіла? Яе не запрасілі на свята Народзінаў, хаця яна была сястрой караля…
У беларускім фальклоры таксама ёсць заклен, які мог накласці пакрыўджаны сваяк: ён мош ператварыць гасцей у… ваўкоў!
Як гэта можна былт зрабіць?
- накінуць на ахвяру аброць, хамут ці пояс 📿
- даць з’есці зачараваную ежу (памятаеце яблычак у Беласнежкі 🍎— таксама папулярны матыў)
- падкінуць загавораную рэч 🧹
- ударыць загаворанай палкай 🪵
А вось і рэальныя фальклорныя запісы з беларускай тэрыторыі
“Як свадьба едзет, а его, коўдуда, не позвалі на свадьбу, так делает, шобы свадьба перэвернулась [ператварылася ў ваўкоў]
п. Мухавец, Маларыцкі р-н
А не расказвалі, што яны там елі, у лесе гэтым?
— Ягады… ну і яшчэ нешта.
Дзе парасё якое… Сам расказываў потым, што як быў ваўком, цяжка яму было.
Есці ж нада: авечку ці свінню ўловіць, а есці ня можа, пока якое цяплішча ня знойдзе і не перацягне гэтае мяса праз яго тры разы”
(в. Істопкі, Быхаўскі р-н)