У невядомай метадычцы для беларусаў напісана: У любой незразумелай сітуацыі кажы: зубр - сімвал Беларусі
У любой невядомай сітуацыі кажы: зубр – сімвал Беларусі, бо ён магутны і моцны і непраўда, што ў Польшчы яны ёсць. А сама краіна пад белымі крыламі бусла, хай той і праводзіць амаль увесь год у Егіпце. Дык чым яшчэ можна пахваліцца і ці былі ў Слоніме сланы?
Гэта грунт, гэта база…
Скласці жыццёвы цыкл старажытнага чалавека можна наступным чынам – нарадзіўся – пахрысціўся – працаваць у полі 30 гадоў (дзесьці пасярод гэтага ажаніцца, а для жанчын яшчэ і нарадзіць дзяцей) – памерці. Страшна і журбота, калі б заўсёды побач з чалавекам не існавалі жывёлы, якіх чалавек прыручыў, альбо якія прыручылі чалавека.
Так першы выган каня ў поле пасля доўгай і пакутнай зімы мог стаць для хлопчыка сапраўдным выпрабаваннем і праверкай ці стане ён добрым гаспадаром.
Жывёл надзялялі чалавечымі якасцямі, такімі мы ведаем іх у казках, прыказках і прымаўках, спевах і байках. Сярод хатніх жывёл, што жылі поруч са старажытнымі беларусамі і такія спецыфічныя як вужакі, ваўкі і вароны. Пабачыць такіх незвычайных гадаванцаў можна было яшчэ напачатку ХХ ст. Нават фоткі захаваліся!
Куды глядзіць гомельская рысь?
Захавалі вобразы велічных жывёл беларусы і ў выяўленчым мастацтве беларусы, калі рушылі з вёсак у гарады. Так гомельская рысь ляжыць і назірае за скокам Аленя Святога Губерта з крыжом пасярод рагоў на Гродзенскім гербе. А на гербе Міёр белая лебедзь раскінула крылы і зусім не баіцца мазырскага чорнага арла з залатымі кіпцюрамі.
Лідчане абралі ў якасці свайго сімвала ільва, якія наўрадці вадзіліся ў мясцовых лясах нават у запаветных лясах.
Таксама і ў Слоніме, нажаль, ніколі не вадзілася сланоў. Верагодней за ўсё назва скарацілася ад першапачатковых летапісных назваў – Услонім, Васлонім, што значыць – заслона ад ворагаў, на мяжы з якімі і стаяў старажытны горад раённага значэння.
Айчынны Дом Цмока!
Вялікія майстры мы былі і прыдумляць жывёл. Не хапае, каб палохаць дзяцей звера? Не бяда! Прыдумаем Туросіка – моцнага быка з залатымі рагамі, якія свецяцца ў цемраве. Не страшна? Тады пацікаўцеся, хто такі Паднор і як яго малявалі маленькім дзеткам. Не проста Мышыны Кароль!
Свае Таргарыены былі і на Беларусі. Легенды пра вялізарных яшчараў можна пачуць у Астраўцы, Лепелі, Лукомле і на Палессі. Айчынныя змеі былі асаблівым змяшэннем і ўвасабленнем зямной і воднай стыхіі, ды часцей дапамагалі людзям, чым шкодзілі.
Але найбольш знаны і важны, што не кажы, Вужыны Кароль. І згодна паданням меў шмат абавязкаў, хоць і зваўся каралём – мусіў не толькі бараніць усіх паўзноў на гэтай зямлі, але і сберагаць чужыя скарбы, якія схавалі людзі пабагацей.